Нядзеля, 28.04.2024, 07:46

БАЛАДА

Галоўная »
БАЛАДА (ад правансальскага танцаваць). 1. У беларускім, як і ва ўсім славянскім фальклоры – ліраэпічная песня з напружаным сюжэтам, дзе апавядаецца пра незвычайныя, часта трагічныя падзеі ў пэўным чалавечым жыцці са смуткам ці жальбою. Выразна падкрэслівае дабро і зло, любоў і нянавісць, а таксама выразна павучалася: за злачынства будзе кара. У баладзе – своеасаблівы герой, малодшы сямейнік альбо бяспраўны чалавек, які шмат церпіць, але і шмат вытрымлівае; калі нават гіне, то і гэта ягоная маральная перамога. Расказ звычайна ідзе ад аўтара няспешна, без лішніх тлумачэнняў, але з пэўным падсумаваннем. Вялікая роля адводзіцца дыялогу, у кампазіцыі – паўтору з нарастанием напружанасці, развязкі. У беларускіх баладах нямала сюжэтаў міфалагічнага ўяўлення, з пераўтварэннем чалавека ў расліны і дрэвы, звяроў і птушак, з ужываннем прарочых сноў, праклёнаў, веры ў чарадзейную сілу. Іх, такіх сюжэтаў, у нас больш, чым у нашых суседзяў. Гэта – «браткі», «дачка-птушка», «свякруха» заклінае нявестку ў рабіну, «маці» заклінае сына ў явар, «муж абярнуўся Дунайчыкам». Да іх блізкія казачныя балады, дзе побач з людзьмі дзейнічаюць розныя паганыя і добрыя звяры, птушкі, сілы прыроды, фантастычныя персанажы (воўк, вецер, цмок). Ёсць балады са змяшчэннем загадак, з гульнёва-карагодным назначэннем. У большасці балад – апавяданні пра канфлікты, у аснове якіх парушэнне звычаёвага права і маральных норм (нялюдскасць паміж мужам і жонкаю, паміж братам і сястрою); ёсць тут і апрацоўкі антычных сюжэтаў, дзе часамі адлюстроўвалася барацьба народа з замежнымі захопнікамі, гораснае апяванне той долі, што дасталася трапленым у палон. У беларускім фальклоры нашы вучоныя налічылі каля 140 сюжэтаў. Бытаванне балад, іх змест на Беларусі былі розныя. Найбольш часта сустракаюцца сюжэты пра дачку-птушку. Нямала іх і пра лёс нявесткі, пра маладых Яго і Яе, пра ўкрадзеных казакамі (не вельмі любілі іх у нас) маладых дзяўчат, пра жонак-няўдаліц. Ёсць літаральна адзінкавыя балады пра рэдкія жыццёвыя выпадкі: брат сватаецца да сястры ці брат хоча забіць сястру. Шмат балад спявалася ў пост, калі ня-можна было спяваць вясёлыя песні. Нямала беларускіх балад супадае па сюжэце, маралі з суседнімі – з украінскімі, літоўскімі, рускімі, польскімі, славацкімі (што само па сабе зразумела). А матывы – скажам, што на магілах загубленых закаханых вырастаюць дрэвы і пераплятаюцца – ёсць амаль ва ўсіх еўрапейскіх народаў. Як і ў іншых, так і ў беларускіх баладах улічваліся календарныя і сямейна-абрадавыя песні, розныя мелодыі, рытміка, кампазіцыйныя пабудовы, а выкананне пераважна аднагалоснае: расказ вядзецца ж ад адной пэўнай асобы;

2. У літаратуры – твор ліра-эпічнага зместу на легендарна-гістарычныя альбо казачна-міфічныя тэмы. У ім – эмацыянальны расказ, асаблівае паэтычнае падкрэсліванне дабра і зла, прыўзнёсласць, шырокае выкарыстанне фальклорных прыёмаў, лексікі. Адна з першых у літаратуры балад засведчылася ў XIX стагоддзі на аснове народнай паэзіі («Нячысцік» А.Рыпінскага, «Травіца брат-сястрыца» В.Дуніна-Марцінкевіча, «Хівец і скарб на святога Яна» Францішака Багушэвіча), у творах Я.Купалы («Забытая карчма», «Братка і сястрыца», а таксама і ў паэмах баладнага тыпу «Бандароўна», «Курган»), Якуба Коласа («Няшчасная маці»), Максіма Багдановіча («Страцім-лебедзь»). Выкарыстоўваючы народныя паданні, жанр балады паднялі на высокі літаратурны ўзровень. Пазней гэты жанр ужывалі П.Трус, П.Броўка, А.Куляшоў, М.Танк, П.Панчанка і інш. Вялікая Айчынная вайна з яе жорсткасцю, трагедыямі, пакутамі, смерцю, мужнасцю і гераізмам ажывіла жанр балады, і многія з іх, створаныя ў той час, сталі шырока вядомымі. Не пакідалі жанр у баку паэты і пасля вайны – як вышэй ужо названыя, так і А.Пысін, А.Русецкі, Н.Гілевіч, Р.Барадулін, А.Вярцінскі, Я.Янішчыц, В.Коўтун. На гістарычныя тэмы шэраг бліскучых балад напісалі Ул.Караткевіч, Я.Сіпакоў (цэлую кнігу па матывах балад усіх славянскіх народаў), В.Іпатава.

3. У музыцы – творы ліра-эпічнага альбо эпіка-гераічнага характару. Былі, ёсць розныя іх тыпы: у эпоху Адраджэння – вакальныя поліфанічныя (Гільём дэ Машэ), у эпоху рамантызму – сольныя вакальныя (Ф.Шуберт, I.Брамс) і інструментальныя (найперш Ф.Шапэн, які спалучыў лірызм, карцінную маляўнічасць са скразным драматычным развіццём). У беларускай музыцы тэрмін ужываецца даволі шырока адносна вельмі розных паводле выканальніцкага складу і будовы твораў і ўказвае хутчэй на характар зместу, чым на наяўнасць пэўных музычна-стылістычных рыс; нярэдка ён спалучаецца з іншым жанравым вызначэннем (сімфонія-Б., канцэрт-Б.). У музычных баладах ярка праявіліся гераічныя матывы («У суровыя дні» М.Аладава, «Помнік» Я.Цікоцкага, «Шумелі бярозы» А.Багатырова, «Балада пра чатырох заложнікаў» на словы А.Куляшова П.Падкавырава, «Альпійская сімфонія-балада» Я.Глебава, «Балада пра салдацкае сэрца» і цыкл песень для салістаў і хору I.Лучанка і інш.). Беларускія балады неаднаразова выдаваліся ў асобных зборніках, выйшлі асобным вялікім томам у серыі «Беларуская народная творчасць».
Меню
ремонт холодильника одесса
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
ремонт холодильника одесса
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
ремонт холодильника одесса

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.